Вы тут

Жонка загінулага афіцэра міліцыі: "Ён прасіўся сысці з гэтай пасады”

Руслан і Таццяна Кавальчукі / "Аднакласнікі"​

"Ён прасіўся сысці з гэтай пасады... "Калі ласка... Вызваліце мяне ад гэтай пасады", — паведаміла Еўрарадыё жонка загінулага міліцыянта Таццяна Кавальчук.  

Цела начальніка групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Аршанскага РАУС, падпалкоўніка міліцыі Руслана Кавальчука было знойдзенае ў яго кабінеце 21 красавіка. Паводле інфармацыі некаторых інтэрнэт-крыніц, міліцыянт застрэліўся.

"Я не разумею, што адбываецца, што адбылося. Мяне да яго не пускаюць. Я яго раніцай бачыла. Ён адвёў дзяцей у школу. Было ўсё добра... Былі, як заўсёды, праблемы на працы. Але я не разумею, што магло падштурхнуць", — плача ў трубку жонка Руслана.

Еўрарадыё: Вашага мужа знайшлі застрэленым?

Таццяна Кавальчук: Так. 

У сям'і міліцыянта двое маленькіх дзяцей. Еўрарадыё выказвае шчырыя спачуванні блізкім загінулага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.