Вы тут

Жонка пратэстоўца Арцёма Анішчука заявіла, што яе мужа катуюць у калоніі

Арцём Анішчук у судзе / З архіву spring96.org

Жонка пратэстоўца Арцёма Анішчука заявіла, што яе мужа катуюць у магілёўскай калоніі. З ім сустракаўся адвакат і даведаўся пра гэта. Спрабуючы спыніць фізічны і псіхалагічны ціск з боку адміністрацыі, Анішчук праглынуў металічыя прадметы, паведамляе "Новы час".

32-гадовы работнік метро Арцём Анішчук быў асуджаны на 2 года калоніі агульнага рэжыму ў пачатку лютага 2021-га. Яго і яшчэ чатырох чалавек пакаралі за "злоснае хуліганства" — у верасні 2020-га яны пашкодзілі аўто жонкі міліцыянера ў Новай Баравой. Іх там жа жорстка затрымалі. Ад таго часу мужчына за кратамі.

Высветлілася, што зняволенага прымушаюць пісаць адмовы ад сустрэчы з адвакатам, прымушаюць пісаць лісты сваякам са словамі, што ў яго "ўсё добра".

Паводзіны з боку адміністрацыі ПК-15 Анішчук патлумачыў тым, што начальнік калоніі з'яўляецца сябрам пацярпелага па яго справе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.