Вы тут

Жанчына, якая выкінула нованароджанага сына, асуджана на 15 гадоў калоніі

У судзе / gp.by

Жанчына, якая ў Гомелі выкінула нованароджанага сына ў выграбную яму грамадскай прыбіральні, асуджана на 15 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Гомельскі абласны суд прызнаў яе вінаватай у "замаху на забойства немаўляці з асаблівай жорсткасцю", піша gp.by.

"Мне няма чаго сказаць, — гаварыла жанчына ў апошнім слове. — Так, я вінаватая, але мне няма чаго сказаць".

Здарэнне адбылося ў кастрычніку мінулага года. Супрацоўнікі МНС выратавалі нованароджанага хлопчыка з выграбной ямы пасля выкліку работніцы пункта прыёму шклатары. Дзіця перадалі медыкам. Псіхолаг на месцы аказвала псіхалагічную дапамогу і відавочцам, і ратавальнікам.

Міліцыя знайшла маці хлопчыка. 26-гадовая жанчына была ў стане алкагольнага ап'янення, калі нарадзіла дзіця ў прыбіральні. Там яго яна і пакінула. Хлопчык выжыў.

На працягу следства жанчына мяняла свае паказанні, спрабавала апраўдаць свой учынак і не выказвала раскаяння. Яна не цікавілася станам і далейшым лёсам дзіцяці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.