Жахлівая аварыя з аўтобусам у Іспаніі, загінулі 6 чалавек

Жахлівая аварыя з аўтобусам у Іспаніі, загінулі 6 чалавек

Жахлівая аварыя з аўтобусам адбылася ў Іспаніі ў панядзелак. У горадзе Авілес аўтобус на вялікай хуткасці наехаў на бетонную апору пешаходнага моста. Загінулі 6 чалавек, амаль тры дзясяткі атрымалі траўмы. Сярод апошніх і кіроўца аўтобуса, ён у цяжкім стане. Прычыны здарэння пакуль невядомыя, ідзе расследаванне. Паводле папярэдняй версіі, кіроўца аўтобуса значна перавысіў хуткасць, дазволеную на гэтым участку дарогі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі