Зброя і аб'ект пераследу: як сцяг стаў сімвалам супраціву ў Нікарагуа

Пратэсты ў Нікарагуа ў 2018 годзе​ @Confidencial
Пратэсты ў Нікарагуа ў 2018 годзе​ @Confidencial

Бел-чырвона-белы сцяг ператварыўся ў адзін з важных знакаў пратэстнага руху ў Беларусі і стаў аб'ектам пераследу з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Вельмі падобная гісторыя адбылася ў 2018 годзе ў Цэнтральнай Амерыцы, у Нікарагуа: за час шматмесячных маніфестацый супраць рэжыму прэзідэнта Даніэля Артэгі, самых маштабных пратэстаў за 40 гадоў гісторыі краіны, сіне-белы дзяржаўны сцяг з атрыбута афіцыёзу стаў сапраўдным сімвалам грамадзянскага непадпарадкавання і супрацьстаяння паліцэйскаму самавольству. У выніку пратэстаў загінулі 320 чалавек. Нікарагуанскі незалежны анлайн-часопіс Revista Niú зрабіў гісторыю пра гэта.

Да 2018 года нацыянальны сцяг Нікарагуа можна было ўбачыць на вуліцах хіба што ў верасні падчас святкавання Дня незалежнасці. Але пасля "красавіцкай рэвалюцыі" (пратэстнага руху 2018-2019 гадоў — заўв. рэдакцыі) стаўленне змянілася. Рэжым Даніэля Артэгі "растаптаў і захапіў сцяг, дакладна як ён саджаў за краты і пераследваў тых, хто адважыўся выступіць супраць", — кажа лідар студэнцкага руху Амайа Коппенс. У гэтым фотарэпартажы — самыя яркія кадры, якія паказваюць, як за лічаныя месяцы радыкальна змянілася роля і сэнс нацыянальнага сцяга.
 

Сцяг як сімвал пратэсту 

Падчас першых дэманстрацый, якія пазней перараслі ў паўстанне, у натоўпе ўжо з'яўляўся сіне-белы нацыянальны сцяг Нікарагуа. На фотаздымках, зробленых 10 красавіка 2018 года, — акцыя пратэсту студэнтаў, незадаволеных тым, што ўрад не надае ўвагі разбуральным лясным пажарамі ў Нацыянальным парку Індзіа Маіс на паўднёвым усходзе краіны.

Оружие и объект преследования: как флаг стал символом сопротивления в Никарагуа
18 красавіка, першы дзень пратэстаў супраць рэформы сістэмы страхавання. Архіў / Карлас Эррэра | Niú
Оружие и объект преследования: как флаг стал символом сопротивления в Никарагуа
18 красавіка, першы дзень пратэстаў супраць рэформы сістэмы страхавання. Архіў / Карлас Эррэра | Niú

Праз некалькі дзён 18 красавіка сцяг з'явіўся на мітынгу супраць рэформы сістэмы сацзабеспячэння (Нікарагуанскага інстытута сацыяльнага забеспячэння), якая прадугледжвала павелічэнне падаткаў і скарачэнне дапамог. Тады ўлады жорстка задушылі акцыю пратэсту на Каміна дэ Арыентэ ў Манагуа. На гэтай фатаграфіі відаць, як дэманстрант выстаўляе нацыянальны сцяг як шчыт супраць экіпіяванай да зубоў паліцыі.
 

Сіне-белыя барыкады

Оружие и объект преследования: как флаг стал символом сопротивления в Никарагуа
Студэнты, якія бунтуюць у ваколіцах Політэхнічнага ўніверсітэта Манагуа (UPOLI) 21 красавіка 2018. Архіў / Карлас Эррэра | Niú
Оружие и объект преследования: как флаг стал символом сопротивления в Никарагуа
Валеска Алеман з нацыянальным сцягам сярод студэнтаў універсітэта. Архіў / Карлас Эррэра | Niú

Нацыянальны сцяг ператварыўся ў сімвал супраціву, калі гвалт з боку рэжыму вымусіў пратэстоўцаў узводзіць барыкады на вуліцах і каля ўваходаў ва ўніверсітэты. Пазней гэтыя колеры дадуць назву цэламу руху, які зарадзіўся падчас пратэстаў праз пажары ў запаведніку Індзіа Маіс, узмацніўся незадаволенымі рэформай сістэмы сацыяльнага забеспячэння, а ў выніку кансалідаваўся пад эгідай агульнанацыянальнай петыцыі з патрабаваннем адстаўкі ўрада Артэгі.
 

На маршах і пікетах 

Оружие и объект преследования: как флаг стал символом сопротивления в Никарагуа
Акцыі пратэсту супраць забойства палітычнага зняволенага Эдзі Мантэса каля гарадскога сабора Манагуа. Мантэс быў застрэлены ў траўні 2019 года ў турме Ла Мадэла непадалёк ад сталіцы Нікарагуа, дзе трымалі арыштаваных на мітынгах. Канец верасня. 2019. Архіў / Карлас Эррэра | Niú
Оружие и объект преследования: как флаг стал символом сопротивления в Никарагуа
“Гэта — мая зброя", — напісаў на сцягу ўдзельнік антыўрадавай дэманстрацыі. Архіў / Карлас Эррэра | Niú

Акрамя барыкад, увесь 2018 і 2019 гады колеры нацыянальнага сцяга ўпрыгожвалі кожную акцыю пратэсту ці пікет. Гэтыя колеры далі імя апазіцыйнаму руху супраць дыктатуры — "Сіне-беламу руху". Па словах Амайі Коппенс, да красавіцкіх пратэстаў нацыянальны сцяг быў проста афіцыйнымі сімвалам, "які можна было ўбачыць хіба што на дзяржаўных святах", пры гэтым рэжым пастаянна спрабаваў замяніць яго партыйнымі сцягамі. Але цяпер “сцяг напоўніўся глыбокім сэнсам, таму што аб'яднаў нікарагуанскі народ ва ўсёй яго складанасці і разнастайнасці патрабаванняў”.
 

Крыміналізацыя сцяга 

Стаўшы сцягам пратэстнага "Сіне-белага руху", нацыянальны сцяг ператварыўся ў аб'ект пераследаў з боку сандзнісцкага рэжыму. Рэпрэсіі прымалі розныя формы — ад арышту тых, хто проста выйшаў з сіне-белым палотнішчам на марш, да канфіскацыі тавару ў гандляроў, якія ўсё жыццё прадавалі поліэстаравыя сцягі і сцяжкі да нацыянальных свят, якія ў Нікарагуа адзначаюцца ў верасні.

Мігель Анхель Урбіна гандлюе на цэнтральным рынку Манагуа, але сёлета паліцыя канфіскавала ў яго каля сотні сцягоў. Як ён расказаў Confidencial, паліцыянты прыйшлі і незаконна забралі партыю, заявіўшы, што сцягі чамусьці не адпавядаюць нормам, хоць "гэта звычайны звычайны Сцяг Нікарагуа, я заўсёды такімі гандляваў". "Сцяг стаў палітызаваным", — наракае ён. Як тут не ўспомніць досвед Беларусі, дзе за бел-чырвона-белым сцягам ганяюцца камунальнікі, МНС і невядомыя ў цывільным. Людзей, якія вывешваюць сцягі ці нешта падобнае на бел-чырвона-белую сімволіку штрафуюць і прымушаюць здымаць. Тых, хто спрабуе перашкодзіць гэтаму, — затрымліваюць. Даходзіць да смешнага — напрыклад, у Мінску камунальнікі прыгналі спецтэхніку, каб зняць з балкона кавалак прасціны з надпісам "Гэта не сцяг".

Оружие и объект преследования: как флаг стал символом сопротивления в Никарагуа
Прафесар Умберта Эрнандэс ехаў па вуліцы Камаапы на мапедзе з прывязаным сцягам, паліцыя яго затрымала і дапытала / Cortesía | Niú

Паліцыя арыштоўвае не толькі сцягі, але і тых, хто іх носіць. Прафесара Умберта Эрнандэса з горада Камаапа схапілі і дапыталі, калі ён ехаў па вуліцы з сцягам. Авіл Рамірэс кінуў выклік рэжыму, калі выйшаў на акцыю пратэсту з сіне-белым палотнішчам у руках — да таго моманту дэманстрацыі ўжо былі забароненыя.
 

Пераасэнсаваны сцяг 

Оружие и объект преследования: как флаг стал символом сопротивления в Никарагуа
“Колачэс” (Кудраш) таксама вядомы як Спайдэрмен з-за звычкі залазіць на дрэвы, раскідваць адтуль улёткі і размахваць сцягам /. 2018 Архіў / Карлас Эррэра| Niú

Шмат у чым дзякуючы намаганням урада, які пастараўся затушаваць новае значэнне дзяржаўнага сцяга, нікарагуанцы сталі больш сур'ёзна ставіцца да нацыянальных колераў. "Мы бралі наш сцяг у якасці шчыта, каб ахоўнікі рэжыму Артэгі нічога не зрабілі з намі, але атрымалася ўсё наадварот — сцяг хапалі, тапталі і спальвалі"​, — расказала Флор Рамірэс у інтерв'ю Confidencial.

З 2018 года сіне-бела-сіні сцяг выкарыстоўваюць на ўсіх апазіцыйных дэманстрацыях і святкаваннях. Ім прыкрывалі студэнтаў, параненых паліцэйскімі або ваенізаванымі праўрадавымі баевікамі. Ім пакрывалі труны (больш за 320 чалавек загінула падчас акцый пратэсту ў 2018-19 гадах). Цяпер менавіта ён — сімвал мірнага грамадзянскага супраціву ў Нікарагуа.

Тэкст Моніка Гарсія Перальта, Niu.com.ni. Публікуецца з дазволу Revista Niú 

Пераклад і адаптацыя Наталлі Маршалковіч, "Медиасеть".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі