Вы тут

Збой абсталявання: ДАІ не можа зарэгістраваць аўто і выдаць пасведчанні

Аўтамабілі ў Мінску / Еўрарадыё

ДАІ Мінска паведамляе пра тэхнічны збой у інфармацыйнай сістэме. Ён здарыўся зранку 8 чэрвеня.  

Цяпер немагчыма ні зарэгістраваць ці зняць з уліку аўто, ні атрымаць ці абмяняць пасведчанні кіроўцы.

З'явліся звесткі, што з такімі праблемамі сутыкнуліся не толькі сталічныя даішнікі —яны назіраюцца па ўсёй краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.