Затрыманыя заробкі метрабудаўнікам выплацілі толькі пасля ўмяшання пракуратуры

Затрыманыя заробкі метрабудаўнікам выплацілі толькі пасля ўмяшання пракуратуры

Мінская транспартная пракуратура высветліла, што работнікам будаўнічага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Мінскметрабуд" затрымліваюць заробкі.

Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, 30 сакавіка пракурорскія работнікі сустрэлі ў інтэрнэце інфармацыю пра затрымку заробкаў на прадпрыемстве. У артыкуле гаварылася, што работнікі "Меінскметрабуда" павінныя былі атрымаць грошы яшчэ 25 сакавіка, але пагашаць запазычанасць пачалі толькі 30 сакавіка.

Пракурорская праверка выявіла, што праблема сапраўды існуе. "Так, калектыўнай дамовай УП "Мінскметрабуд" вызначана, што заработная плата выплачваецца работнікам кантрактнай формы найму 1 раз — 25 чысла месяца, наступнага за адпрацаваным. Па стане на 30 сакавіка 2021 года ва УП грошы работнікам за люты 2021 года не выплацілі", — адзначаюць у пракуратуры.

Пасля ўмяшання пракуратуры заробкі ўсім работнікам "Мінскметрабуда" былі выплачаныя ў то жа дзень. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі