Затрыманых за выраб "пратэстнай атрыбутыкі" судзілі за "дробнае хуліганства"

Затрыманых за выраб "пратэстнай атрыбутыкі" судзілі за "дробнае хуліганства"

У Мінску ў Савецкім судзе асуджаныя затрыманыя на мінулым тыдні за выраб "пратэстнай атрыбутыкі". Як паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae, 51-гадовага мінчука Сяргея Сазона і 29-гадовага грамадзяніна Расіі Уладзіміра Яршова судзілі за іншае — за "дробнае хуліганства" і за "непадпарадкаванне". Яршоў атрымаў 25 сутак арышту (суддзя — Аляксандр Воўк), Сазон — штраф (80 базавых, 2320 рублёў; суддзя — Сяргей Шаціла) — арышту не далі, бо ў яго на ўтрыманні ёсць непаўнагадовая дачка.

Пра тое, што  "супрацоўнікі ГУБАЗіКа спынілі падпольную вытворчасць прадметаў з незарэгістраванай сімволікай", прэс-служба МУС паведаміла 13 лютага. Было паказанае відэа. Па версіі міліцыі, працаўнікі прыватнай друкарні пасля завяршэння змены "штампавалі бчб-сцягі, маскі, расцяжкі, налепкі" і гэтай прадукцыяй "забяспечывалі... ўдзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў". І так працавалі некалькі месяцаў.

У пратаколах было напісана, што Сазон і Яршоў "наўмысна і з хуліганскіх меркаванняў пачалі выказваць незадаволенасць працай органаў унутраных спраў", "размаўлялі на падвышаных танах, выказвалі на адрас супрацоўнікаў словы "фашысты", "карнікі", на заўвагі капітана міліцыі Громава не рэагавалі, чым наўмысна парушылі дзейнасць Савецкага РУУС". А яшчэ "хапалі капітана Громава за форму і ўпіраліся нагамі". Сазон сказаў, што гэтага не было: яго трымалі на крэсле ў падвальным памяшканні. Яршоў таксама віны не прызнаў, сказаў, што сведкі-міліцыянеры хлусяць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі