Затрыманых баевікоў развезлі па розных РУУС, яны даюць паказанні

Затрыманых баевікоў развезлі па розных РУУС, яны даюць паказанні

Кандыдатаў у прэзідэнты запрасілі зранку 30 ліпеня ў Цэнтрвыбаркам, каб папярэдзіць пра магчымыя правакацыі падчас масавых мерапрыемстваў. Пра гэта журналістам распавяла Ганна Канапацкая пасля сустрэчы ў ЦВК.

Яна заявіла, што дзяржава не можа гарантаваць бяспекі, таму сваё рашэнне не праводзіць масавыя мерапрыемствы назвала верным.

Канапацкая пераказала словы сакратара Савета бяспекі Андрэя Раўкова. Ён паведаміў, што затрыманых напярэдадні расійскіх баевікоў размеркавалі па розных РУУС і яны даюць паказанні. 

Журналістам Раўкоў паведаміў, што на масавых мерапрыемствах будуць узмоцненыя меры бяспекі, але абмежаванні на колькасць удзельнікаў уводзіцца не будуць. На затрыманых баевікоў, па яго словах, пачалі крымінальную справу за падрыхтоўку тэрарыстычных актаў. Пошук астатніх каля 170 баевікоў працягваецца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі