Вы тут

Дапытвалі журналіста Іллю Дабратвора

Ілля Дабратвор / фота з сацсетак​

У панядзелак у сацсетках з'явілася інфармацыя, што затрыманы журналіст і актывіст Ілля Дабратвор. Ён нібыта паспеў патэлефанаваць сваякам і паведаміць, што яго затрымліваюць. Але пазней сам Дабратвор заявіў, што насамрэч яго выклікалі на допыт у Следчы камітэт. Пра затрыманне ён нікому не тэлефанаваў.

Мінулай восенню Дабратвора затрымлівалі на пратэснай акцыі, дзе ён працаваў як журналіст. У сакавіку ў ягонай кватэры правялі ператрус, а на жонку Іну Дабратвор склалі пратакол за размяшчэнне на акне партрэтаў Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай і Марыі Калеснікавай. У міліцыі палічылі, што быў парушаны парадак правядзення масавага мерапрыемства. Пазней суд аштрафаваў Іну на 200 базавых велічынь, або 5 800 рублёў. Гэта максімальна магчымы штраф па гэтым артыкуле КаАП.

Ілля і Іна Дабратвор выхоўваюць пяцярых дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.