Затрымалі за лістоўкі пра Лукашэнку: "Падазраецца ў антынароднай дзейнасці"

Беларусы працягваюць пратэставаць, у асноўным у інтэрнэце / Карыкатура dw.com
Беларусы працягваюць пратэставаць, у асноўным у інтэрнэце / Карыкатура dw.com

Міліцыя пры падтрымцы амапаўцаў затрымала хлопца, якога абвінавачваюць у распаўсюдзе лістовак з "паклёпам" на Аляксандра Лукашэнку. Ён іх распаўсюджваў выключна ў інтэрнэце.

Сілавікі паказалі нават іх змест: "Увага! Асабліва небяспечны! Падазраецца ў антынароднай дзейнасці і шэрагу іншых цяжкіх злачынстваў... Лічыць, што Беларусь яго асабістая ўласнасць".

Раней малады чалавек быў асуджаны за ўдзел у пратэстах па артыкуле "удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". 

Як піша "Наша ніва", затрыманы Сяргей Кабзенка, ураджэнец Узды, былы палітвязень. "Жартаўлівую аб'яву" з "прыкметамі" Лукашэнкі ён калісьці скідаў у адзін з раённых чатаў, сілавікі заўважылі яе толькі цяпер.

Затрымалі за лістоўкі пра Лукашэнку: "Падазраецца ў антынароднай дзейнасці"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі