Затрымалі саўладальніка адукацыйнага цэнтра "100 балаў" Аляксея Іванова. На відэа сілавікоў ён кажа, што быў затрыманы за ўдзел у 2020 годзе ў "несанкцыянаваным мерапрыемстве" і "знаходжанні на праезнай частцы" (разам з Яўгенам Лівянтам). Іваноў кажа, што ён з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, называе свой прыблізны гадавы даход.
Раней за краты трапіў кіраўнік цэнтра Лівянт і амаль уся яго сям'я: жонка, дачка, зяць. Яны знаходзяцца на Акрэсціна. На відэа сілавікоў Яўген і Ганна Лівянты прызнавалі свой удзел у пратэстах 2020 года.
Як паведамляе @radiosvaboda, Яўген Лівянт атрымаў 14 сутак арышту, Юлія Лівянт — 15, Ганна Лівянт — 14, Аляксей Іваноў — 14 сутак адміністрацыйнага арышту. Малодшая дачка Лівянтаў Галіна знаходзіцца дома.
Раней міліцыя заяўляла, што па дзейнасці цэнтра "100 балаў" праводзіцца праверка. Сцвярджалася, што ён ажыццяўляў ліцэнзійную дзейнасць, не з'яўляючыся ўстановай адукацыі.