Вы тут

Затрымалі грамадскага актывіста Яўгена Батуру

Яўген Батура / facebook.com/evgenij.batura

У Мінску затрымалі грамадскага актывіста Яўгена Батуру, паведамляе "Новы час". Раніцай у сераду ў яго дома прайшоў ператрус.

Пазней родным Батуры патэлефанаваў следчы і паведаміў, што ён затрыманы, бліжэйшыя 10 сутак правядзе на Акрэсціна. А пасля "будзе вызначана далейшая мера стрымання". Па словах следчага, Яўген Батура затрыманы "за ўдзел у падзеях 2020 года".

Сёлета Яўген Батура і яго жонка — журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк правялі за кратамі 15 сутак. Іх абвінавацілі ў "непадпарадкаванні міліцыянерам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.