Затрымалі 5 чалавек, якіх абвінавачваюць у вывешванні ў Мінску сцяга Украіны

Затрымалі 5 чалавек, якіх абвінавачваюць у вывешванні ў Мінску сцяга Украіны і бел-чырвона-белага сцяга. Міліцыя паведамляе, што гэта "мужчыны і жанчыны ва ўзросце ад 35 да 51 года". Яны кантактавалі паміж сабой "у раённых чатах".

Сцягі з'явіліся ў канцы жніўня на 19-павярховым доме па вуліцы Лесі Украінкі. Міліцыя пачала шукаць выканаўцаў акцыі. Сцвярджаецца, што яны з мэтай канспірацыі выкарыстоўвалі радыёстанцыі, рыхтаваліся, назіралі і размяркоўвалі ролі. МУС заявіла, што затрыманыя "датычныя да экстрэмсцкай дзейнасці", а некаторыя з іх у 2020-м удзельнічалі ў масавых акцыях пратэсту.

Сцвярджаецца, што затрыманыя пратэстоўцы назвалі арганізатаркай акцыі мінчанку Вікторыю, якая цяпер жыве за мяжой. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.