Вы тут

Зараз праз Беларусь у ЕC едуць з Афрыкі, а не з Блізкага Усходу

Праваабаронцы крытыкуюць краіны, якія адгарадзіліся ад нерэгулярных мігрантаў плотам / AP

Зараз большасць нерэгулярных мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у ЕЗ праз Беларусь, з'яўляюцца выхадцамі з краін Афрыканскага кантынента, піша AP са спасылкай на ўлады Польшчы.

У Беларусь гэтыя людзі заязджаюць праз Расію. Сярод іх ёсць тыя, хто спачатку заехаў у Расію з планам адправіцца ў ЕС праз Беларусь. А есть і тыя, хто ужо некаторы час жыў у Расіі і толькі цяпер вырашыў паспрабаваць перасекчы мяжу ў абыход звычайных працэдур.

Гэтым летам Польшча скончыла будаванне сталёвага плота працягласцю ў 186 кіламетраў уздоўж мяжы з Беларуссю.

Праваабарончыя арганізацыі скрытыкавалі Польшчу, Літву і Латвію. Яны падкрасляюць, што сярод нерэгулярных мігрантаў ёсць людзі, якія сапраўды патрабуюць статусу ацекача, і яны маюць права запытаць яго згодна міжнароднаму праву

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.