Замест тэлеканала Euronews беларусам пакажуць расійскую "Победу"

Замест тэлеканала Euronews беларусам пакажуць расійскую "Победу"

У Беларусі спынілі вяшчанне тэлеканала Euronews. Як заявіла Міністэрства інфармацыі, у гэтага канала скончыўся тэрмін дазволу на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі.

Сёння ж у нашай краіне пачынае вяшчанне расійскі канал "Победа", прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Гэта праект расійскага "Первого канала". У яго эфіры пакажуць класіку савецкага ваеннага кіно, расійскія фільмы і серыялы, дакументальныя праграмы пра Вялікую Айчынную вайну, сведчанні ветэранаў, інтэрв'ю з гісторыкамі і экспертамі, а таксама знаходкі пошукавых атрадаў.

Дарэчы, некалькі дзён таму новы міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў заявіў, што прыйшоў час забаронаў і абмежавальных мераў у інфармацыйнай сферы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі