Залужны: "Мы не маем права перакласці гэтую вайну на нашых дзяцей"

Валерый Залужны / УНІАН
Валерый Залужны / УНІАН

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны генерал Валерый Залужны выказаўся наконт перспектыў вайны з расійскім агрэсарам.

"На нашай зямлі працягваецца барацьба, маштабаў якой свет не бачыў з часоў Другой сусветнай, піша ён у Twitter. — Мы не маем права перакласці гэтую вайну на нашых дзяцей. Ворага трэба знішчыць тут і цяпер. І мы гэта можам зрабіць".

Украінскае войска працягвае вызваляць акупаваныя расіянамі тэрыторыі. У Маскве чакаюць чарговага ўкраінскага наступу на поўдні — на Херсонскім ці Запарожскім напрамках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі