Законапраекта "аб забароне БЧБ-сцяга" ў парламенце пакуль няма — дэпутат

Бел-чырвона-белыя сцягі на вулічнай акцыі ў Мінску, жнівень 2020-га / з архіву Еўрарадыё​
Бел-чырвона-белыя сцягі на вулічнай акцыі ў Мінску, жнівень 2020-га / з архіву Еўрарадыё​

На разглядзе ў Палаце Прадстаўнікоў на дадзены момант няма ніякіх пракетаў законаў, якія прадугледжвалі б "увядзенне забароны на выкарыстанне той ці іншай сімволікі", гаворыцца ў лісце дэпутата Валянціны Курсевіч. Тэкст адказу выбаршчыкам з'явіўся ў сетцы.

Выбаршчыкі пыталіся аб законнасці выкарыстання бел-чырвона-белага сцяга. Курсевіч адказала, што атрымала з Акадэміі навук інфармацыю з рознымі ацэнкамі па гэтым пытанні, таму неабходныя "далейшыя даследаванні".

"Адносна майго асабістага меркавання аб той ці іншай сімволікі і сэнсах, якія яна нясе, мяркую, што ў дадзеным пытанні патрэбен глыбокі навукова-гістарычны падыход, аналіз розных меркаванняў і пазіцый грамадзян", напісала дэпутат.

Раней у генпракуратуры паведамлялі, што пачалі працу "па ўдасканаленні заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму" і цяпер рыхтуюць"пакет дакументаў аб прызнанні экстрэмісцкімі бел-чырвона-белага сцяга і іншай сімволікі". Аднак праз некаторы час высветлілася, што прызнаць матэрыялы экстрэмісцкімі ў Беларусі можа толькі суд.

У апошнія паўгода ўлады абвясцілі вайну бел-чырвона-беламу спалучэнню колераў. У службовых дакументах стала мільгаць словазлучэнне "па схеме БЧБ". Людзей з бел-чырвона-белымі шторамі, у вопратцы з элементамі БЧБ сталі прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці, караць штрафамі і суткамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі