Вы тут

Заблакаваны сайт-люстэрка тэлеканала "Белсат"

Тэлеканал абяцае вярнуць карыстальнікам доступ да навін​ / TUT.BY

Сайт-люстэрка тэлеканала "Белсат" заблакаваны, пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у тэлеграм-канале гэтага СМІ.

Асноўны сайт тэлеканала быў заблакаваны раней.

"Не хвалюйцеся, мы ніколі не пакінем вас без навін і цікавых артыкулаў! У самы бліжэйшы час вы зможаце зайсці на наш сайт", — гаворыцца ў паведамленні з нагоды блакавання сайта-люстэрка.

Нагадаем, у сярэдзіне красавіка быў заблякаваны сайт-люстэрка Naviny.online — інтэрнэт-газеты агенцтва БелаПАН. У Міністэрстве інфармацыі журналістам выдання тады патлумачылі, што доступ да сайта быў абмежаваны ў адпаведнасці з абноўленым Палажэннем аб парадку абмежавання (аднаўлення) доступу да інтэрнэт-рэсурсу. Згодна з новымі нормамі Міністэрства атрымала права без дадатковых падстаў блакаваць і "люстэркі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.