За вяртанне тавараў ад Wildberries беларусам цяпер давядзецца плаціць

Інтэрнэт-крама Wildberries у Беларусі зрабіла для кліентаў платнай паслугу вяртання тавараў на склад, піша сайт blizko.by.

Цяпер пры афармленні заказу карыстальнікам паведамляюць, што пры адмове ад тавару ім давядзецца аплаціць яго вяртанне на склад. Плаціць давядзецца 3 рублі за кожны вернуты тавар.

Нават калі тавар, які вы замовілі на Wildberries, а потым вырашылі адмовіцца, каштуе менш за тры рублі, за вяртанне ўсё адно давядзецца заплаціць названую суму. Прычым плату будуць браць за кожную вернутую адзінку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.