Вы тут

За суткі ратавальнікі дапамаглі выцягнуць са снежных заносаў 48 машын

Ратавальнікі дасталі са снежных заносаў 48 аўтамабіляў / БЕЛТА

За мінулыя суткі супрацоўнікі МНС дапамаглі выцягнуць са снежных заносаў 48 аўтамабіляў, перадае БЕЛТА.

Моцны снегапад абрынуўся на Беларусь 9 лютага. У Гродне вышыня снежнага покрыва дасягнула 41 см. 

Супрацоўнікі МНС дапамагалі дастаць з-пад снегу аўтамабілі ў самых розных рэгіёнах краіны. Найбольшая колькасць выпадкаў зафіксаваная ў Магілёўскай вобласці — 14. На Міншчыне дапамога спатрэбілася 13 аўтамабілям, на Гродзеншчыне — 11, на Брэстчыне — 10. Пацярпелых няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.