Вы тут

За "рэйкавую вайну" асудзілі двух маладзечанцаў

Суд за "рэйкавую вайну" / spring96.org

Суд Маладзечанскага раёна 3 траўня асудзіў на 1 год і 9 месяцаў 38-гадовага Сяргея Шабуню і 37-гадовага Паўла Федукевіча

Як піша праваабарончы сайт "Вясна", мужчын прызналі вінаватымі паводле арт. 14 (замах на злачынства) і арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін). Прысуд вынесла суддзя Дубовік.

Мужчын судзілі за дроцік, нацягнуты паміж чыгуначнымі рэйкамі. Абодва цалкам прызналі віну. 

Сяргей Шабуня на судзе паведаміў, што яны хацелі паглядзець, як гэта дзейнічае. Па яго словах, мужчыны разумелі, што замыкання не будзе, бо тросік быў іржавы. 

Павел Федукевіч пацвердзіў сведчанні Шабуні і таксама раскаяўся. Ён заявіў, што не падтрымлівае цяперашнюю ўладу, але абверг матыў палітычнай варожасці ва ўчынку. Па яго словах, усё адбылося з дурной цікаўнасці. Мужчына прызнаў сябе вінаватым у тым, што накінулі дрот на рэйкі, але не згодны з тым, што гэта магло выклікаць цяжкія наступствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.