За лістапад па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 89 чалавек

Палітычных працэсаў у Беларусі па-ранейшаму шмат / Ілюстрацыйнае фота sb.by
Палітычных працэсаў у Беларусі па-ранейшаму шмат / Ілюстрацыйнае фота sb.by

У Беларусі за лістапад па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 89 чалавек (у тым ліку 23 жанчыны). Яны атрымалі 213 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі на ўсіх, 6 гадоў "хіміі", 56 гадоў "хатняй хіміі", 38400 рублёў штрафаў, 5 гадоў пазбаўлення права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі. Аднаму чалавеку прысудзілі 6 месяцаў пазбаўлення волі з умоўным непрымяненнем пакарання, піша @viasna96.

У маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў адзначаецца, што суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі ў 69,7% выпадкаў (з прысудаў, вядомых праваабаронцам). 

У лістападзе 139 чалавек прызналі палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі