Вы тут

За інсталяцыю з фота Качанавай і Кубракова — па тры гады "хіміі"

Інсталяцыя / spring96.org

Па тры гады "хіміі" прысудзіў суд Кастрычніцкага раёна Мінска Дзянісу Заянчэўскаму і Максіму Таццянку, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". 

Уначы з 20 на 21 лістапада на адной з вуліц у раёне Інстытута культуры мінчукі зрабілі інсталяцыю — пудзілы з фотаздымкамі Наталлі Качанавай, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і амапаўца ў балаклаве на фоне бел-чырвона-белага сцяга. Аўтараў інсталяцыі абвінавацілі ў злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Дзяніс Заянчэўскі на судзе віну прызнаў цалкам, Максім Таццянок — часткова: ён сказаў, што быў на месцы інсталяцыі, але не прызнаў, што хацеў каго-небудзь абразіць або зняважыць.

Таццянок — валанцёр Чырвонага Крыжа з 2018 года, у жніўні 2020-га аказваў дапамогу пацярпелым на акцыях. Таксама ўдзельнічаў у пошукавых атрадах. Як і Заянчэўскі, раней быў вайскоўцам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.