Вы тут

За дзень у Беларусі было 6170 новых выпадкаў COVID-19, а аб'явілі пра 1315?

Беларускія медыкі не пагаджаюцца з афіцыйнай статыстыкай / З архіву БЕЛТА

Тэлеграм-канал беларускіх медыкаў @belxalat працягвае ставіць пад сумненне афіцыйную статыстыку па каранавірусе. Апублікаваны дакумент са статыстыкай па абласцях і па краіне за 12-14 лістапада 2020-га. З яго вынікае, што за 14-е ў Беларусі было 6170 новых выпадкаў COVID-19, а аб'явілі толькі пра 1315. 13-га было 5940 новых выпадкаў COVID-19, а аб'явілі пра 1248. 12-га было 5251 выпадкаў, а беларусам сказалі пра 1167.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.