За два тыдні літоўскія памежнікі затрымалі 118 нелегалаў з Беларусі

Нелегальныя мігранты на мяжы з Літвой / pasienis.lt
Нелегальныя мігранты на мяжы з Літвой / pasienis.lt

Літоўскія памежнікі паведамляюць пра чарговую групу нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у Літву з Беларусі ўначы 20 чэрвеня. Гэтым разам 12 чалавек. Прадставіліся яны грамадзянамі Ірака.

За апошнія два тыдні гэта ўжо дзясятая група, якая спрабуе трапіць у Літву з Беларусі. Усяго 118 чалавек. У 2021 годзе такіх мігрантаў налічваецца ўжо 419 чалавек. У асноўным гэта грамадзяне Ірака.

У 2020 годзе на мяжы з Літвой затрымалі 81 замежніка, а ў 2019 годзе — 46. Літва ўзмацніла кантроль на мяжы з Беларуссю ў сувязі з павелічэннем падобных выпадкаў у апошнія месяцы.

Тым часам у Мінск з Багдаду прыбывае па чатыры пасажырскіх рэйса ў тыдзень. Туркампаніі, якія прымаюць іракскіх грамадзян, ад каментароў адмаўляюцца.

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі