Вы тут

За час вайны ва Украіне загінула 71 дзіця

Дзіцячы садок у Харкаве пасля расійскіх абстрэлаў / УНІАН

71 дзіця загінула ва Украіне ад пачатку ўварвання Расіі. Такую лічбу назвала ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады па правах чалавека Людміла Дзянісава

Па яе словах, яшчэ больш за 100 дзяцей атрымалі раненні.

Дзянісава зноў звярнулася да NATO з просьбай закрыць неба над Украінай: "За ваеннае ўварванне РФ ва Украіну, дзеянні расейскіх баевікоў, парушэнне ўсіх Жэнеўскіх канвенцый Украіна плаціць надмерную цану — жыцці сваіх дзяцей, будучыня нашага народа. Настойваю, краіны NATO, дапамажыце спыніць расійскі тэрарызм — закрыйце неба над Украінай".

Напярэдадні старшыня фракцыі "Слуга народа" Давід Арахамія сказаў, што за 9 сакавіка з розных куткоў Украіны ўдалося вывезці больш за 40 000 жанчын і дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.