За бела-сінія шарыкі над Масквой на беларуса склалі пратакол за хуліганства

Беларусы запусцілі над Масквой сцяг легіёна "Свабода Расіі" / калаж 24tv.ua
Беларусы запусцілі над Масквой сцяг легіёна "Свабода Расіі" / калаж 24tv.ua

За запуск бела-сініх шарыкаў і бела-сіне-белага сцяга ў Маскве 22 траўня затрымалі мужа і жонку Дзмітрыя і Юлію Галаўлёвых. Яны грамадзяне Беларусі.

Як паведамляе "ОВД-Инфо", Галаўлёвых затрымалі праз некалькі гадзін пасля запуску шарыкаў, высачыўшы па відэазапісах.

На 34-гадовага Дзмітрыя склалі пратакол аб дробным хуліганстве, яго справу перадалі ў Чартанаўскі раённы суд Масквы. Калі ў суд прыехаў адвакат, яму сказалі, што справу Галаўлёва ўжо разгледзелі. Невядома, якое пакаранне яму прысудзілі. Месцазнаходжанне Юліі таксама невядомае.

Як распавядала Еўрарадыё, сямейная пара запусціла шары са сцягам легіёна "Свабода Расіі" каля сажалкі ў маскоўскім раёне Паўночнае Чартанава.

Напярэдадні ў Белгародскай вобласці РФ, якая мяжуе з Украінай, былі захопленыя некалькі вёсак. Паводле ўкраінскіх крыніцаў, там дзейнічалі байцы легіёна "Свабода Расіі" і Рускага добраахвотніцкага корпуса. Гэта вайсковыя падраздзяленні УСУ, сфармаваныя з расійскіх ваеннапалонных і добраахвотнікаў, якія перайшлі на бок Украіны. На нашыўцы легіёна намаляваны бел-сіне-белы сцяг.

23 траўня Мінабароны Расіі заявіла пра знішчэнне "дыверсійна-разведвальнай групы" ў Белгарадскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі