За 3 рублі падстаўляць твар — так сабе занятак: пра бойку Статкевіча з Азаронкам

Мікалай Статкевіч і Юрый Азаронак / Еўрарадыё
Мікалай Статкевіч і Юрый Азаронак / Еўрарадыё

15 лютага стала вядома, што перакладчыцы Вользе Калацкай пагражае шэсць гадоў турмы за тое, што нібыта на адной з акцый пратэсту нанесла некалькі ўдараў прапагандысту Рыгору Азаронку.

За три рубля подставлять лицо — так себе занятие: о драке Статкевича с Азарёнком
Вольга Калацкая / фэйсбук

Аказваецца, у сярэдзіне 90-х падобны інцыдэнт адбыўся з бацькам Рыгора — таксама прапагандыстам Юрыем Азаронкам. "Крыўдзіцелем" стаў кіраўнік Беларускага згуртавання вайскоўцаў Мікалай Статкевіч. Статкевіч ударыў Азаронка па твары за фільм, які той зняў і які пляміў Мікалая Статкевіча і яго асяроддзе.

У той час "ударыць Азаронка" было адміністрацыйным правапарушэннем і каштавала Статкевічу ўсяго пару рублёў. Вось што пра тую гісторыю расказала Еўрарадыё жонка палітыка Марына Адамовіч.

— Тата Рыгора Азаронка пачынаў сваю біяграфію прыблізна гэтаксама, як і ягоны сын цяпер: з "дакументальных" фільмаў пра беларускую дэмакратычную апазіцыю і БЧБ-сцяг. У адным з гэтых фільмаў гаварылася пра Мікалая, пра Беларускае згуртаванне вайскоўцаў — што яны, маўляў, фашысты і калабарацыяністы. Пасля гэтага Мікалай выклікаў Азаронка і сапраўды ўдарыў яго па твары. Гэта была мужчынская размова. Пасквілі і паскуднасць не павінны заставацца беспакаранымі. Азаронак пасля гэтага звярнуўся ў суд, і суд пакараў Мікалая штрафам, які на той момант быў эквівалентны цяперашнім тром рублям. Тады яшчэ ўсе смяяліся, што цяпер мы ведаем таксу на "ударыць Азаронка".

За три рубля подставлять лицо — так себе занятие: о драке Статкевича с Азарёнком
Мікалай Статкевіч з жонкай Марынай Адамовіч / фэйсбук

— У іх нічога не мяняецца. Цяпер я назіраю тое самае, што і раней: накласці кадры, прыплесці фашыстаў, зверху яшчэ БЧБ-сцяг як сцяг калабарацыяністаў, — гаворыць Марына пра прынцып стварэння "дакументальных" фільмаў пра беларускую апазіцыю і нацыянальныя сімвалы. — З тых часоў пра нейкія іншыя рэпартажы Азаронка-старэйшага я не чула. Мабыць, ён вырашыў, што за тры рублі падстаўляць твар — так сабе занятак, — жартуе Марына.

За три рубля подставлять лицо — так себе занятие: о драке Статкевича с Азарёнком
"Добра трэніраваныя баевікі" на мітынгу БНФ / фільм Юрыя Азаронка "Нянавісць: дзеці хлусні"
За три рубля подставлять лицо — так себе занятие: о драке Статкевича с Азарёнком
А гэта ўжо сучасны відэаролік ад Азаронка-сына. Сюжэт пачынаецца з БЧБ-сцягоў на фоне Гітлера

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі