За 2020 год беларускія суды вынеслі 0,3% апраўдальных прысудаў

За 2020 год беларускія суды вынеслі 0,3% апраўдальных прысудаў

За 2020 год беларускія суды вынеслі менш за 0,3% апраўдальных прысудаў. Былі апраўданыя 93 чалавекі. Пра гэта сведчыць статыстыка Вярхоўнага суда.

У 2019-м у нашай краіне апраўдалі 114 чалавек (амаль 0,3%), у 2018-м — 80 чалавек (0,19%), у 2017-м — 98 (0,2%), у 2016-м — 83 (0,2%), у 2015-м — 80 (0,18%). У 2012 годзе апраўдальных прысудаў у Беларусі было значна больш — 324.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі