З-за санкцый IQOS больш не будуць прадаваць у Беларусі

З-за санкцый IQOS больш не будуць прадаваць у Беларусі

З-за заходніх санкцый супраць уладаў Беларусі IQOS (сістэмы для награвання тытуню) больш не будуць прадаваць у нашай краіне. Пра гэта ў справаздачы за другі квартал 2021 года паведаміла кампанія Philip Morris International.

Адзіным яе партнёрам у Беларусі быў "Энэрга-Ойл" Аляксея Алексіна, бізнесмена, набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі, і які трапіў пад заходнія санкцыі. Цікава, што яшчэ ў сакавіку Philip Morris не думала пра прыпыненне супрацоўніцтва з Алексіным. Аднак ужо з ліпеня пастаўкі былі спынены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі