З-за праблемы з візай Азаранка не трапіць на турнір у Таронта

З-за праблемы з канадскай візай Вікторыя Азаранка не трапіць на турнір у Таронта. "На жаль, мне давядзецца зняцца з турніру..., бо мая заява на атрыманне канадскай візы не была ўхваленая, піша тэнісістка ў Twitter. — Я вельмі расчараваная. Вельмі сумна прапускаць адзін з маіх любімых турніраў".

Але прычынай узніклай праблемы стала не беларускае грамадзянства Азаранка. Арганізатары заявілі, што беларуска "не паспела аформіць візу, каб удзельнічаць у турніры".

Нядаўна Вікторыя Азаранка ўдзельнічала ў турніры ў Вашынгтоне, дзе дайшла да чвэрцьфінала. У рэйтынгу WTA яна займае 20-е месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.