З-за ціску КДБ і спецслужбаў Беларусь пакінуў акцёр Аляксандр Ждановіч

Аляксандр Ждановіч / асабісты архіў
Аляксандр Ждановіч / асабісты архіў

Маляваныч з "Калыханкі" — акцёр Аляксандр Ждановіч — пакінуў Беларусь. Як піша Беларуская рада культуры, апошнім часам на акцёра аказвалі ціск КДБ і спецслужбы, яго выклікалі на допыт у ДФР. Цяпер Ждановіч у бяспецы.

У лістападзе 2020 года Аляксандр Ждановіч адседзеў 9 сутак за ўдзел у Маршы народаўладдзя. Тады Ждановіч заступіўся за жанчыну, на якую крычаў АМАПавец. У адказ сілавік загадаў затрымаць акцёра.

У траўні 2021 года Ждановіч быў звольнены з Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага — за страту даверу з боку наймальніка.

"Аляксандр сваімі дзеяннямі парушыў "Кодэкс гонару", прыняты ў тэатры. Ён заклікаў да адкрытага выступлення супраць улады ў сацсетках. Увогуле, перабраў са сваімі паўнамоцтвамі", — заявіў тады дырэктар тэатра Эдуард Герасімовіч, які сам і прыдумаў "Кодэкс гонару" .

Ждановіч сказаў, што ягонае звальненне было прадказальна. Цяпер акцёр чытае "Казкі з Маляванычам" на YouTube-канале Baybus.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі