Вы тут

З пачатку вайны ва Украіне загінула 90 дзяцей

Украінскі вайсковец нясе выратаванае дзіця, Ірпень / CNN

З пачатку вайны ва Украіне, якую распачала Расія, загінула 90 дзяцей, паведамляе ўкраінская пракуратура. Яшчэ больш за 100 атрымала раненні.

Больш за ўсё пацярпелых у Кіеўскай, Харкаўскай, Данецкай, Чарнігаўскай, Сумскай, Херсонскай, Мікалаеўскай і Жытомірскай абласцях.

Двое дзяцей загінула ўчора падчас абстрэлаў у Мікалаеўскай вобласці. Яшчэ двое атрымала раненні. Стралялі па грамадзянскай інфраструктуры, падкрэслілі ў пракуратуры.

Акрамя таго, праз бамбёжкі і абстрэлы пашкоджана каля 380 навучальных устаноў. 59 з іх цалкам разбураныя. Больш за ўсё разбурэнняў у Данецкай вобласці. Там пашкоджана 119 навучальных устаноў.

Напярэдані журналістка "Голаса Амерыкі" Ася Доліна расказала, што памерла адна з цяжарных, якіх эвакуявалі з радзільні ў Марыупалі. Яе дзіця таксама не выратавалі.  Радзільня і дзіцячая бальніца зрабіліся аб'ектамі бамбёжкі.

Журналістка "Голаса Амерыкі" сцвярджае, што гэтая жанчына і яе дзіця памерлі / АР

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.