З Марыяй Калеснікавай пасля аперацыі пабачыўся бацька

Марыя Калеснікава / Еўрарадыё
Марыя Калеснікава / Еўрарадыё

З Марыяй Калеснікавай сустрэўся бацька, Аляксандр Калеснікаў, паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі. Па словах бацькі, Марыя схуднела, у яе пакуль што мала сіл.

10-хвіліннае спатканне з палітзняволенай праходзіла пад наглядам лекара і супрацоўнікаў калоніі. Яшчэ на выходных Марыю перавялі з гомельскага шпіталя хуткай дапамогі ў калонію, і цяпер яна знаходзіцца ў медыцынскім стацыянары. Пад наглядам дактароў Калеснікава правядзе яшчэ не менш за 10 дзён. Афіцыйна агучаны дыягназ — прабадная язва.

Як паведамлялася раней, на мінулым тыдні Калеснікава з ШІЗА гомельскай калоніі трапіла ў рэанімацыю гомельскага шпіталя. Да Марыі не дапускалі ні адваката, ні бацьку, які прыехаў у Гомель. Яе палату ахоўвалі міліцыянты, у тым ліку ўзброеныя.

Марыю Калеснікаву затрымалі ў верасні 2020 года: яна парвала на мяжы свой пашпарт, адмовіўшыся выязджаць ва Украіну. На закрытым судзе ёй прызначылі 11 гадоў калоніі. 

Марыя Калеснікава падчас сустрэчы з бацькам

Марыя Калеснікава падчас сустрэчы з бацькам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі