З МДЛУ звальняюць дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актывістку забастоўкі

Наталля Дуліна, дацэнтка кафедра італьянскай мовы МДЛУ і актыўная ўдзельніца страйкавага руху ва ўніверсітэце
Наталля Дуліна, дацэнтка кафедра італьянскай мовы МДЛУ і актыўная ўдзельніца страйкавага руху ва ўніверсітэце

З МДЛУ звальняюць Наталлю Дуліну, дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актыўную ўдзельніцу страйкавага руху ва ўніверсітэце.

Як стала вядома Еўрарадыё, 29 кастрычніка ёй патэлефанавалі з універсітэта і прапанавалі зайсці ў адміністрацыю і забраць сваю працоўную кніжку.

Наталля Дуліна падтрымлівала студэнцкі пратэст у МДЛУ і з самага пачатку стала на бок студэнтаў. Яна ўдзельнічала ў запісе звароту выкладчыкаў МДЛУ, у якім яны асуджаюць бесчалавечныя дзеянні праваахоўных органаў і выказваюць падтрымку сваім студэнтам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі