З Магілёўскага ўніверсітэта змусілі сысці трох беларускамоўных выкладчыкаў

З Магілёўскага ўніверсітэта змусілі сысці трох беларускамоўных выкладчыкаў

Прынамсі трох беларускамоўных выкладчыкаў прымусілі звольніцца з Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова, піша "Наша Ніва". І гэта пры тым, што яшчэ год таму фатаздымкі ўсіх трох віселі на дошцы гонару ВНУ.

Прафесар кафедры археалогіі і гісторыі Беларусі Аляксандр Агееў працаваў у ВНУ з 1991 года. "Я быў змушаны напісаць заяву па ўласным жаданні, інакш мяне б звольнілі па артыкуле аб недастатковай кваліфікацыі", — кажа ён.

Агееў быў у шэрагах БНФ і ТБМ. У 2003 і 2007 гадах абіраўся дэпутатам у Магілёўскі гарсавет. Уваходзіў у тапанімічную камісію пры гарвыканкаме. Выдаваў альманах "Магілёўская даўніна", а таксама сумесна з Алегам Трусавым напісаў кнігу "Магілёўская ратуша". 

Звольнілі яго па выніках працы атэстацыйнай камісіі. Як піша "Наша Ніва", гэтая камісія ў сваёй працы звяртала ўвагу не столькі на прафесійную дзейнасць выкладчыкаў, колькі на тое, што яны пісалі ў сацсетках або выказваліся публічна.

Страціў працу прафесар кафедры прыродазнаўства Ігар Шаруха, які нейкі час быў дэканам факультэта. Ён працуе ва ўніверсітэце ад 1993 года, узначальвае абласное аддзяленне Беларускага геаграфічнага таварыства, меў неаднаразовыя граматы-падзякі ад Міністэрства адукацыі.

Сысці з універсітэта вымушаны і дацэнт кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый Віталь Еўмянькоў, які адпрацаваў тут 21 год.

Дарэчы, усе трое — беларускамоўныя выкладчыкі. 

З Магілёўскага ўніверсітэта змусілі сысці трох беларускамоўных выкладчыкаў
Ігар Шаруха / facebook.com
З Магілёўскага ўніверсітэта змусілі сысці трох беларускамоўных выкладчыкаў
Віталь Еўмянькоў / facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі