Вы тут

З хакейнага мінскага "Дынама" сышоў нападаючы Шэйн Прынс

Шэйн Прынс / hcdinamo.by

З хакейнага мінскага "Дынама" сышоў 28-гадовы нападаючы Шэйн Прынс. Ён падпісаў двухгадовы кантракт з "Аўтамабілістам" з Екацярынбурга.

Шэйн Прынс не лічыцца ў КХЛ легіянерам, паколькі мае двайное грамадзянства — ЗША і Беларусі. У "Дынама" ён быў з восені 2019-га. У мінулым сезоне стаў найлепшым бамбардзірам у дынамаўцаў — у 52 матчах рэгулярнага чэмпіянату набраў 49(25+24) балаў, а ў 5 гульнях плэй-оф — 6(1+5) ачкоў.

Прынс — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.