Вы тут

З "Дана Мол" эвакуявалі людзей — паступаў сігнал пра мініраванне

У "Дана Мол" працуе сапёрна-піратэхнічная група / TUT.BY

З гандлёвага цэнтра "Дана Мол" у Мінску раніцай у пятніцу эвакуявалі людзей. Нагодай стала паведамленне пра мініраванне будынка ГЦ.

На месцы працавала сапёрна-піратэхнічная група, паведамілі ў ГУУС. Але нічога небяспечнага не знайшлі.

У апошнія месяцы ў Беларусі назіраецца хваля ілжывых паведамленняў пра мініраванне. З пачатку года толькі ў Мінску "мініравалі" два ўніверсітэты (БДУ і МДЛУ), некалькі школ і гімназій, Мінгарвыканкам, гатэлі "Мінск" і "Прэзідэнт-гатэль", гандлёвы цэнтр "Сталіца" і завод шасцерняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.