Вы тут

З часопіса "Мастацтва" звольнілі маці палітвязня Ягора Марціновіча

Таццяна Мушынская / facebook.com

Журналістка і тэатральны крытык Таццяна Мушынская больш не працуе  ў часопісе "Мастацтва", паведамляе Беларуская Рада культуры. Ёй прапанавалі напісаць заяву на звальненне па згодзе бакоў.

Мушынская — пісьменніца, аўтарка двух дзясяткаў кніг, лібрэтыстка. У 2013 годзе стала пераможцай Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі “Найлепшы журналіст (музычны крытык)”. У часопісе "Мастацтва" яна з 1991 года працавала рэдактаркай аддзела музыкі.

Акрамя таго, яна маці палітвязня Ягора Марціновіча — галоўнага рэдактара "Нашай Нівы".

Другі яе сын, Дзяніс Марціновіч, раней працаваў на TUT.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.