З Беларусі пасля жніўня 2020-га з'ехала да 500 тысяч чалавек — ПАСЕ

Беларусы ўцякаюць ад рэпрэсій на радзіме / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Беларусы ўцякаюць ад рэпрэсій на радзіме / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

З Беларусі пасля жніўня 2020-га з'ехала ад 200 тысяч да 500 тысяч чалавек. Такія даныя прыводзіць Парламенцкая асамблея Савета Еўропы, піша @pozirkonline.

"Масавы зыход, які пачаўся з-за масавых рэпрэсій, застаўся незаўважаным на фоне расійскай агрэсіі супраць Украіны, — канстатуе ПАСЕ. — Тым не менш, сітуацыя па-ранейшаму выклікае сур'ёзную заклапочанасць і працягвае пагаршацца".

У ПАСЕ рыхтуецца даклад "Вырашэнне канкрэтных праблем беларусаў у выгнанні", які збіраюцца заслухаць толькі восенню.

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка прызнае ад'езд з краіны толькі "некалькіх тысяч чалавек". Пры гэтым улады чамусьці заклапочаныя сітуацыяй. Значыць, сапраўды з краіны з'ехалі сотні тысяч чалавек. І гэты працэс не спыняецца.

Святлана Ціханоўская нядаўна папярэдзіла беларусаў-палітэмігрантаў, якія разглядаюць магчымасць вяртання на радзіму, дзе працягваюцца рэпрэсіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі