Вы тут

З Беларусі адправілі ў Кітай самалёт па вакцыну

Іл-76МД / @modmilby

З Беларусі адправілі ў Кітай ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД па кітайскую вакцыну ад каранавіруса. Ён узляцеў з аэрадрома ў Мачулішчах у панядзелак, паведамляе прэс-служба Мінабароны. Дарэчы, на яго была загружана беларуская прадукцыя (на здымках знізу).

Ужо ў аўторак чакаецца 14 тон гуманітарнага грузу.

Пагрузка ў Мачулішчах / @mil_by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.