З 21 верасня ў Казахстан прыехалі больш за 200 тысяч грамадзян Расіі

Расіяне ў Казахстане / t.me/novaya_europe
Расіяне ў Казахстане / t.me/novaya_europe

З 21 верасня ў Казахстан прыехалі больш за 200 тысяч грамадзян Расіі. Ад таго часу ў РФ выехалі 147 тысяч расіян. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Казахстана Марат Ахметжанаў. Паводле яго слоў, на мяжы з Расіяй ужо няма вялізных чэргаў: "З учорашняга дня вярнулася ў ранейшы тэмп". У панядзелак у Казахстан прыехалі 7 тысяч грамадзян Расіі, а выехалі 11 тысяч, піша vlast.kz.

З 21 верасня ў Казахстане больш за 70 тысяч расіян атрымалі індывідуальныя ідэнтыфікацыйныя нумары замежнікаў. Гэта неабходна для таго, каб яны змаглі зрабіць банкаўскія карткі, а таксама "для іх кантроля праз усе базы даных".

Расіяне сталі масава выязджаць за мяжу (у Казахстан, Грузію, Фінляндыю, Беларусь) пасля аб'яўлення мабілізацыі. З Казахстана ўжо дэпартавалі сем грамадзян РФ: чацвёра ўчынілі дробнае хуліганства, а трое нелегальна перайшлі мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі