Юрыя Чыжа асудзілі на 3,5 года пазбаўлення волі

Юрый Чыж / старонка ФК "Дынама-Мінск" "ВКонтакте"
Юрый Чыж / старонка ФК "Дынама-Мінск" "ВКонтакте"

13 лютага ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска агучылі прысуд па справе бізнесоўца Юрыя Чыжа, піша "Народная Воля".

Яго вінавацілі ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, а таксама ў махлярстве. Суд быў закрытым, таму падрабязнасцяў наконт працэсу няшмат.

Вядома, што па некаторых абвінавачаннях, вылучаных раней, Чыж быў памілаваны.

Суддзя Валерый Есьман прысудзіў бізнесоўцу 3,5 года пазбаўлення волі. Аднак ад калоніі Чыжа вызвалілі: ужылі амністыю і залічылі ў тэрмін пакарання тое, што ён ужо адседзеў.

Пры гэтым яму забаронены выезд з краіны — пакуль судовае рашэнне не набудзе законную моц.

Юрыя Чыжа затрымалі ў сакавіку 2021-га, калі ён вярнуўся з Расіі. Разам з ім былі затрыманыя кіраўнікі некалькіх кампаній, падпарадкаваных былому "кашальку Лукашэнку". У ліпені 2021-га былую "імперыю" Чыжа — кампанію "Трайпл" прызналі банкрутам. На пачатку восені 2022-га яго выпусцілі з-за кратаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі