Вы тут

YouTube заблакаваў 442 прарасійскія прапагандысцкія каналы

Сярод заблакаваных— "Россия", "Соловьёв LIVE", "Маргарита Симоньян", "Звезда", "Первый"

YouTube заблакаваў 442 прарасійскія каналы з агульнай колькасцю падпісчыкаў больш за 15 млн. Відэахостынг зрабіў гэта пасля запыту Службы бяспекі Украіны.

Сярод заблакаваных YouTube-каналаў — "Россия", "Соловьёв LIVE", "Маргарита Симоньян", "Звезда", "Первый".

"Вар'яцкія фэйкі пра «біялабараторыі» і радыёкіраваных гусей, нянавісць да ўкраінцаў і вытанчаная хлусня для сваіх грамадзян. Менавіта такую   формулу выкарыстоўвае расійская прапаганда, спараджаючы бясконцую плыню падманаў. Але ва Украіне гэта неэфектыўна, бо Служба бяспекі Украіны паспяхова супрацьстаіць расістам не толькі ў баях, але і на інфармацыйным фронце", адзначаюць у СБУ.

Акрамя таго, СБУ перадала для блакавання спіс з 1529 тэлеграм-каналаў і ботаў, 426 акаўнтаў у Instagram, 93 акаўнты ў Facebook і 1050 акаўнтаў у TikTok.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.