Ёрг Форбрыг: у Лукашэнкі нават сваёй краіны няма — яна акупаваная

Ёрг Форбрыг: у Лукашэнкі нават сваёй краіны няма — яна акупаваная

Адзін з найлепшых заходніх экспертаў па Беларусі Ёрг Форбрыг нават у цяперашняй сітуацыі бачыць станоўчыя сцэнары для нашай краіны.

"Я ўпэўнены, што Расія не зможа выйграць гэтую вайну [ва Украіне], кажа ён у інтэрв'ю reform.by. — Гэта Афганістан для Пуціна. Я думаю, гэтая вайна пакладзе канец пуцінскаму рэжыму, магчыма, ужо ў кароткатэрміновай перспектыве. Я настроены досыць аптымістычна".

Эксперт лічыць, што падзенне рэжыму Пуціна — гэта "пытанне ад двух да пяці гадоў".

Форбрыг падкрэслівае, што Беларусь "дагэтуль акупаваная расійскімі войскамі". "Наколькі ён [Аляксандр Лукашэнка] самастойны? Ні наколькі, — кажа эксперт. — Ён можа строіць з сябе што хоча. Але, па-першае, ён не абраны, па-другое, у яго нават сваёй краіны няма. Яна акупаваная".

Ёрг Форбрыг мяркуе, што "аслабленая Расія будзе азначаць падзенне Лукашэнкі і адкрыццё Беларусі да альтэрнатыўнага, спадзяюся, дэмакратычнага развіцця". Больш таго, "гэта таксама прывядзе да адкрыцця акна магчымасцяў для ўсёй Усходняй Еўропы", адзначае эксперт.

Летась Еўрарадыё рабіла гутарку з дырэктарам па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Германскага фонду Маршала Ёргам Форбрыгам пра сітуацыю ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі