YELLOW BRICK ROAD прэзентуюць відэаверсію прэзентацыі "Futuremental"

Апошняя прэзентацыя 2013 на Еўрарадыё!

Гурт YELLOW BRICK ROAD прадстаўляе навагоднюю рэзалюцыю і відэаверсію канцэртнай прэзентацыі альбома "Futuremental", якая адбылася 28 снежня мінулага года.

Пачынаючы з сённяшняга дня, і кожныя два тыдні музыкі будуць выкладваць па адным трэку леташняга шоў у Re:public і ў выніку, калі застанецца апошні фрагмент пазла, з'явіцца той самы "Futuremental" які задумваўся першапачаткова.

Акрамя таго, у сваёй навагодняй рэзалюцыі YELLOW BRICK ROAD сцвярджаюць:

"Музыка, якую мы стваралі раней, можа існаваць толькі ў жывым фармаце, калі гук дапаўняецца атмасфернай карцінкай. У 2014 вы пачуеце абсалютна новых YBR".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі