Яшчэ адзін палітвязень праглынуў лыжку на знак пратэсту

Яшчэ адзін палітвязень праглынуў лыжку на знак пратэсту

30-гадовы палітвязень Дзмітрый Кулакоў, асуджаны на 3,5 года "хіміі", праглынуў лыжку, паведамляе "Белсат".

У Дзмітрыя двое дзяцей. Перад сустрэчай з жонкай і сынам адміністрацыя ўстановы з невядомых прычын пазбавіла яго спаткання з сям'ёй. Пратэстуючы супраць гэтага рашэння, мужчына праглынуў металічную лыжку.

Таксама ёсць звесткі, што Кулакова на 10 дзён змясцілі ў карцар.

Раней на падобны адчайны крок пайшоў экс-міліцыянт Дзмітрый Кулакоўскі. Ён праглынуў лыжку, каб да яго выклікалі лекара. У магілёўскай калоніі металічныя прадметы глытаў Арцём Анішчук. Па словах жонка, ён рабіў гэта, каб яго перасталі катаваць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі