Яшчэ адзін адвакат, які абараняў палітвязняў, не прайшоў атэстацыю

Яшчэ адзін адвакат, які абараняў палітвязняў, не прайшоў атэстацыю

Чарговы "палітычны" адвакат не працшоў атэстацыйную камісію Мінюста і будзе пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі.
 
Як паведамляюць праваабаронцы, 21 красавіка пад "зачыстку" трапілі шэсць адвакатаў. Атэстацыйная камісія заявіла пра іх "недастатковую кваліфікацыю". 

У іх ліку — Ігар Касцюк. Ён часта абараняў інтарэсы людзей, якіх пераследавалі па палітычных матывах. Напрыклад, ён быў абаронцам палітзняволенага Паўла Пяскова — першага асуджанага за акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Пяскову прысудзілі тры гады і тры месяцы калоніі за тое, што адбіваў пратэстоўца ад затрымання.

Як паведамляла Еўрарадыё, у той жа дзень атэстацыю не прайшла адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна, якая абараняла шэраг "палітычных".

А на сустрэчы з міністрам юстыцыі Сяргеем Хаменкам 21 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што адвакаты павінныя быць "дзяржаўнымі людзьмі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі