Вы тут

Яшчэ адна ўкраінская спявачка не прыедзе на "Славянскі базар"

Ірына Білык / БЕЛТА

З афішы “Славянскага базара” знікла яшчэ адна выканаўца — украінская спявачка Ірына Білык. Яе выступ заяўляўся на гала-канцэрце адкрыцця. Але ўжо 15 траўня імя спявачкі няма ў спісе ўдзельнікаў, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Пасля таго як арганізатары мерапрыемства апублікавалі праграму, беларусы сталі праз сацсеткі прасіць артыстаў не прыязджаць на фестываль у сувязі з палітычным крызісам у Беларусі. Некаторыя  зоркі адмовіліся ехаць у Віцебск.

Днямі пра тое, што яна не прыедзе сёлета на "Славянскі базар" у Віцебск, паведаміла Ціна Караль. Перад гэтым ад паездкі на фэста адмовіўся шэраг украінскіх і расійскіх выканаўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.